Святочны канцэрт у рамках Дня пажылых людзей


1 кастрычніка 2026 года на базе філіяла "Палац культуры чыгуначнікаў" ДУ "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" адбыўся святочны канцэрт у рамках Дня пажылых людзей.
У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца гаварыць словы падзякі, быць асабліва чулымі і ўважлівымі да тых, хто прайшоў жыццёвы шлях.
Гасцей сустракалі не толькі са сцэны: перад пачаткам мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі атрымаць асалоду ад жывой музыкі ў холе і наведаць выставу.





