Віншуем кіраўніка непрафесійнага аматарскага калектыву «Ансамбль „Жалейка“» Анастасію Карабанову!
Рэспубліканскі конкурс "Жанчына года - 2025" – напэўна, гэта адна з самых яркіх штогадовых падзей. Аднай з намінацый "Віват моладзь!" была ўдастоена і наша калега Анастасія Карабанава – кіраўнік непрафесійнага аматарскага калектыву "Ансамбль "Жалейка". Гэта гісторыя поспеху, які грунтуецца на багатай культурнай і духоўнай спадчыне.
У складзе аматарскага калектыву 23 артысты ва ўзросце ад 6 да 27 гадоў, у рэпертуары – беларускія народныя і аўтэнтычныя абрадавыя песні, музычныя фальклорныя гульні і бытавыя народныя танцы, так што калектыў можна смела назваць захавальнікам культурнай спадчыны. Ансамбль рэгулярна ўдзельнічае ў конкурсах і фестывалях, у тым ліку міжнародных. І гэта з'яўляецца немалой заслугай кіраўніка.
Калектыў ДУ "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" ад усяго сэрца віншуе Анастасію з перамогай і жадае далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.







