Адкрыццё 54-ай гарадской выставы дзіцячай творчасці "Мая зямля, мая Радзіма"


8 мая 2026 года на базе ДУ "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" адбылося адкрыццё 54-й гарадской выставы дзіцячай творчасці "Мая зямля, мая Радзіма".
У выставе прымаюць удзел работы вучняў ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі".
Экспазіцыя будзе функцыянаваць да 23 мая 2026 года.





