Галоўная » НАВІНЫ » Культура Віцебшчыны

Культура Віцебшчыны

У кожнага краю ёсць свая душа

На Віцебшчыне яна жыве ў старадаўніх вуліцах і храмах, у народных песнях і рамёствах, у сямейных гісторыях, якія беражліва перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Гісторыя культуры нашага краю складвалася стагоддзямі. Ля берагоў Заходняй Дзвіны жылі крывічы, развіваліся Полацкае і Віцебскае княствы, фарміраваліся гарады і традыцыі краю. З яго гісторыяй звязаны імёны князя Рагвалода, княгіні Рагнеды, князя Ізяслава, Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і многіх іншых выдатных асоб, чые здзяйсненні і спадчына сталі часткай гісторыі і культуры Беларусі.

Віцебская зямля натхняла мастакоў: Юдэль Пэн, Казімір Малевіч, Леанід Шчамялёў і Міхаіл Савіцкі пакінулі яркі след у культуры Беларусі і свету, а Марк Шагал пранёс любоў да роднага Віцебска праз усю сваю творчасць.

Культура Віцебшчыны шматгранная: гэта архітэктура і жывапіс, кнігі і музыка, тэатр і музейныя калекцыі, традыцыйныя абрады, песні і майстэрства народных умельцаў. У ёй сустракаюцца мінулае і сучаснасць – традыцыі працягваюць жыць, а новыя творчыя ідэі знаходзяць тут сваё месца. Так культура прымнажае спадчыну краю і захоўвае гістарычную памяць – аснову нашага разумення таго, хто мы і чым павінны ганарыцца.

На працягу тыдня мы будзем раскрываць культуру Віцебшчыны ва ўсіх яе праявах: успамінаць яе гісторыю, распавядаць пра людзей, традыцыі і месцы, якімі ганарыцца наш край.
Заставайцеся з намі-наперадзе шмат цікавага!

Сайт

Instagram

Telegram