Караваі-мільённікі

Усе караваі-мільённікі ўжо ў Палацы Незалежнасці!
"Дажынкі" завершаны. Час падводзіць вынікі каравайнай бітвы!
З кожным годам абласныя амбіцыі растуць, а караваі становяцца ўсё вышэй, складаней і прыгажэй.
Таму невялікая падказка на будучыню: вышыня столі ў Зале ўрачыстых цырымоній - 18 метраў.
Асобна супакоім жыхароў першага рэгіёну: нават калі ваш каравай не ўзяў першую вышыню, падстаў для засмучэнні няма. У Каравайнай Лізе чэмпіёнаў ён дакладна адзін з лідараў!
А калі сур'ёзна, то за кожным караваем - праца нашых хлебаробаў і залатыя рукі майстроў-кандытараў.
Дзякуй за ўраджай, майстэрства і гэтую прыгажосць! Цяпер караваі будуць радаваць гасцей Палаца Незалежнасці.
А губернатарам пара рыхтавацца да наступных "Дажынак".
Планка ўжо высокая, як і столь у Палацы Незалежнасці!
Прапануем падтрымаць каравай нашай вобласці і аддаць за яго свой голас, перайшоўшы па спасылцы





