Галоўная » НАВІНЫ » Брацкую свячу вырабілі віцебскія пчаляры - удзельнікі клуба «Залаты вулей»

Брацкую свячу вырабілі віцебскія пчаляры - удзельнікі клуба «Залаты вулей»

Воск для яе віцебскія пчаляры – удзельнікі клуба «Залаты вулей» культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» збіралі ўсім светам. На дапамогу ў вырабе свячы прыйшлі выхаванцы прыходскай нядзельнай школы храма Аляксандра Неўскага.

– Упершыню брацкую свячу мы рабілі сем гадоў таму, – нагадаў ініцыятар задумы Аляксандр Петрачэнка. – З-за эпідэміялагічнай абстаноўкі два гады не збіраліся, але вырашылі зноў паўтарыць прыгожы абрад.
Братчына як форма рамеснай абшчыны са старажытнасці існавала ў пчаляроў. Нажаль, не знайшлося падцверджання таго, што на Віцебшчыне існаваў звычай вырабу агульнай свячы. Але, падгледзіўшы гэтую дзею на Берасцейшчыне, дзе пудовую свячу лепяць у складчыну на Каляды, а таксама щ музейным комплексе «Дудуткі», тутэйшыя пасечнікі вырашылі паўтарыць яго.

 

 

 

Мужчыны інтэрпрэтавалі абрад по-свойму. Так, выраб брацкай свячы прымеркавалі да Грамніц. Напярэдадні свята матэрыялы і прылады прывезлі ў храм і па бласлаўленню яго настаяцеля распачалі працу. Цвёрды воск давялося рубіць на кавалкі, потым разаграваць у падагрэтай вадзе, да сухасці размінаць у руках, надаючы форму стужак ці шнуркоў. Гэта спрытна атрымлівалася дземям і іх бацькам.

Загатоўкі прымаў Аляксандр Петрачэнка і абвіваў імі кнот – адмыслова падрыхтаваную ільняную вяроўку, замацаваную да бэлькі. Дужыя мужчынскія рукі ўшчыльнялі падатлівы воск, надаючы форму будучай свячы. А потым (выключна мужчыны!) каталі яе на столе дошкай, ушчыльняючы і надаючы гладкасць. стыне мятровая свяча ў адмысловым латку да саміх Грамніц. 

Як вядома, у гэта свята ў цэрквах служаць набажэнства на асвячэнне свячэй. Яны сімвалізуюць малітву і ачышчэнне свету праўдзівым святлом Евангелля Хрыстова.
Брацкую свячу віцебскіх пчаляроў усталююць і асвецяць у храме Дабравешчання Найсвятой Багародзіцы. Яе будуць запальваць у дні асаблівых падзей і вялікіх святаў з малітвай аб урадлівым плёне кожнай шчырай працы, дастатку і росквіту роднай зямлі.

https://vitvesti.by/obshestvo/bratskuiu-svechu-izgotovili-vitebskie-pchelovody-uchastniki-kluba-zolotoi-ulei.html