Адкрыццё выставы-конкурсу дзіцячай творчасці "Божы свет вачыма дзяцей"

"Божы свет вачыма дзяцей "-так называецца выстава-конкурс дзіцячай творчасці, якая праходзіць у рамках абласнога велікоднага свята"XXIV Велікодны фестываль у г.Віцебску".
У выставе прыняло ўдзел вялікая колькасць аматарскіх аб'яднанняў і гурткоў з 13 раёнаў Віцебскай вобласці, г.Віцебска, г. Оршы, г. Полацка і г. Наваполацка. Экспазіцыя аб'яднала 297 работ, выкананых у розных тэхніках і матэрыялах. Атмасфера светлага свята Уваскрэсення Хрыстова і душэўная цеплыня адчуваецца ў кожнай дзіцячай працы.
У рамках выставы дзіцячай творчасці праводзяцца конкурсы ў розных узроставых групах:
- конкурс работ выяўленчага мастацтва;
- конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
- конкурс "Велікоднае яйка".
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу і атрымаць асалоду ад працамі таленавітых удзельнікаў.





