Запрашаем прыняць удзел у ІІ Фестывалі літаратурнай казкі "Касцюм для героя"
Настае час дзіваў!
Дзяржаўная ўстанова «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» і народны літаратурны клуб «ЛітКафейнік» запрашаюць вас на II Гарадскі адкрыты фестываль літаратурнай казкі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Касцюм для героя», які адбудзецца 17- 19 траўня 2024 года ў г. Віцебску (Рэспубліка Беларусь), і аб'яўляюць старт другога сезона Конкурсу літаратурнай казкі імя Лазара Лагіна. У год 120-годдзя пісьменніка, выхадца з горада Віцебска, мы шукаем лепшых казачнікаў, здольных здзівіць, зачараваць і стварыць добры настрой дзяцей і іх бацькоў.
Удзел у конкурсе бясплатны. Прыём заяў – з 1 верасня па 1 лістапада 2023 года; абвешчанне спісу фіналістаў – у дзень народзінаў Лазара Лагіна, 4 снежня 2023 года; узнагароджанне фіналістаў і лаўрэатаў - на гала-канцэрце фэсту. Калі Вам ужо ёсць 16 гадоў і Вы напісалі казку для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага веку на рускай ці беларускай мове, вышліце яе на пошту Арганізатара конкурсу litkofeinik@yandex.by у паказаныя тэрміны. Вашы месца жыхарства, пол, прафесія, нацыянальнасць і да т. п. значэння не маюць. Мы рады ўсім. Аб'ём казкі не павінен перавышаць 5000 знакаў. У тэме ліста павінна быць адзначана: «На Конкурс імя Лазара Лагіна». Ліст павінен утрымліваць наступныя дадаткі:
– заяву на ўдзел
– партрэтнае фота ўдзельніка ў пашырэнні .jpg ці .tif памерам не меней 1 Мгбайта;
– твор: файл фармату Microsoft Word.
Інфармацыя пра ўдзельнікаў конкурсу, тэксты твораў будуць размешчаны на старонках фэсту ў сацыяльных сетках і на іншых інфармацыйных рэсурсах фэсту па меры
паступлення заяў.
Па выніках Конкурсу літаратурнай казкі імя Лазара Лагіна мы абвесцім прыём заяў на ўдзел у Выставе-конкурсе вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Цацачныя гісторыі». Па лепшых казках будуць створаны вырабы ў розных тэхніках, намаляваны малюнкі і цэлыя карціны. Героі набудуць касцюмы і выйдуць да аўтараў і чытачоў для стасункаў. Лепшых вызначаць аўтары.