Галоўная » НАВІНЫ » Памёр мастак Анатоль Шарэнда

Памёр мастак Анатоль Шарэнда


Анатоль Рыгоравіч Шарэнда нарадзіўся 12 сакавіка 1956 года у пасёлку Ходцы Сененскага раёна Віцебскай вобласці. Да малявання яго цягнула яшчэ з дзяцінмтва. Пасля сканчэння школы працаваў дырэктарам раённага дома культуры ў г. Сянно, а таксама мастаком-афарміцелем. Уплыў на творчасць мастака зрабіла сяброўства з выкладчыкам віцебскага мастграфа мастаком Антонавым. Усё жыццё Анатоль пісаў алоўкам, гуашшу, акварэллю, і толькі у 2015 годзе пачаў працаваць у тэхніцы алейнага жывапісу. Першая персанальная выстава графікі адбылася у 1997 годзе у г. Сянно.

З 2016 года анатоль Рыгоравіч з'яўляўся актыўным удзельнікам шматлікіх выстаўных праектаў народнага клуба мастакоў-аматараў "Контур" культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна". У 2018 годзе тры персанальныя выставы адбыліся ў выстаўных залях у г. Сянно, у музеі-сядзібе І. Рэпіна "Здраўнёва" і ў Культурна-справавым цэнтры "Першамайскі" г. Віцебска. Працы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Італіі, Галандыі і ў Мінску. У сваіх творах мастак дарыў гледачам шчырасць, пэўнасць задумкі, глыбіню перадачы прыгажосці ўнутранага свету чалавека і эмацыйную выразнасць.

Калектыў культурна-гістарычнага комплекса "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна", а таксама ўдзельнікі народнага клуба мастакоў-аматараў "Контур" выказваюць шчырае спачуванне родным і блізкім Анатоля Рыгоравіча Шарэнда у сувязі з смерцю мастака.