Галоўная » НАВІНЫ » Гульняндзія у Залатым коле чарговы раз сустрэла маленькіх гасцей

Гульняндзія у Залатым коле чарговы раз сустрэла маленькіх гасцей

У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" 28 верасня адбылася шоў-праграма "Гульняндзія у Залатым коле з гоншчыкам Маланка Маквін. А ты ведаеш правілы дарожнага руху?" Больш двухсот маленькіх гледачоў акунулася ў атмасферу яркага і вясёлага свята. Разам з жыхарамі краіны Гульняндзія дзеці пазнаёміліся з гоншчыкам Маланка Маквін. Госці не толькі прыгадалі правілы дарожнага руху, але і прынялі актыўны ўдзел у захапляльных гульнях і конкурсах. Фінальным акордам свята стала шоў мыльных бурбалак, маленькія гледачы проста вішчалі ад захаплення. 

Мерапрыемства скончылася, пакінуўшы пасля сябе безліч добрага настрою і вялізную радасць у вачах тых, каму яно было прысвечана. Усе атрымалі масу ўражанняў і падарункі ад казачных жыхароў "Гульняндзіі у Залатым коле".