31 кастрычніка ў Задзвінні палявалі на прывідаў..
У культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна» 31 кастрычніка адбылася інтэрактыўная тэатралізаваная праграма «Паляўнічыя за прывідамі. Сустрэнем Helloween разам!». Больш 50 маленькіх гледачоў трапілі ў атмасферу насычанага і вясёлага свята. Разам з героямі шоў-праграмы госці свята пазнаёміліся з добрым прывідам Касперам, а таксама прынялі актыўны ўдзел у захапляльных гульнях і конкурсах, да прыкладу - стваралі свайго ўласнага маленькага прывіда. Фінальным акордам свята стала шоў мыльных бурбалак, якое маленькие гледачы сустрэлі вясёлым гоманам.
Мерапрыемства скончылася, пакінуўшы пасля сябе тоны добрага настрою і вялізную радасць у вачах. Усе атрымалі масу ўражанняў і салодкія падарункі.